«Гуканне вясны»
26.03.2024Гуканне вясны - яркае i самабытнае свята, якое да нашых дзен захавала сваю натуральнасць i жывасць, гэта свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюцьзіму.
Падчас канікулаў у дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад № 38 г. Брэста” адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Выхаванцы з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі,танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыягульнi, адгадвалi загадкi. Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі рознакаляровыя стужкі і папяровых птушак, якімі пазней ўпрыгожылі галінкі дрэў. Спадзяемся, што добры настрой, створаныпад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга, і што вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час!