“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”
14.03.2024“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”- менавіта гэтымі словамі пачалося свята, якое ладзілі музычны кіраўнік, выхавальнікі і выхаванцы дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад №38 г. Брэста». Масленіца-вяселае зімовае свята з музыкай і блінамі.
Пасля доўгай і халоднай зімы людзі з нецярплівасцю чакаюць вясны, імкнуцца паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае дарункі: багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех ў гаспадарчых справах.
Сцэнарная распрацоўка свята дазволіла цікава, самабытна правесці з выхаванцамі свята масленіцы.
Развіваючы творчы патэнцыял выхаванцаў праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі, выхоўваем гонар і павагу да роднага краю ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.