Конкурс чтецов
01.03.2024“Жывая класіка” -конкурс чытальнікаў. Адна назва ужо патрабуе адказнасці. Жыцце без паэзіі сумнае. Вершаваныя творы выклікаюць у людзей эмоцыі, кранаюць да слез. Сіла слова валодае асаблівай энергіяй, якая абуджае ў нас добрыя пачуцці, акрыляе на станоўчыя ўчынкі, дае сілу і веру. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад № 38 г. Брэста” штогод праводзяцца конкурсы чытальнікаў, літаратурныя гасцеўні. Вось і зноў цеплым вясновым ранкам у музычнай зале установы адукацыі гучалі вершы беларускіх аўтараў. Звонкім ручайком лілася мілагучная родная мова з дзіцячых вуснаў. Асабліва шчыра і пранікнена гучалі вершы пра Радзіму, пра родную мову, пра маляўнічыя беларускія краявіды. Чыталі вершы з душой, артыстычна і звонка. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі вялікую асалоду, дакрануўшыся да вялікай паэзіі і сваім акцерскім майстэрствам падаравалі прысутным і сабе радасць і узнеслы настрой.